Неделя родного языка

19.09.2022

Тыдзень роднай мовы

“ Як ты дорага мне, мая родная мова…”

 

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што све зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын

Гавары са мной па-беларуску.

 

Пад такім дэвізам з 19 -23 верасня  ў нашай школе пройдзе тыдзень роднай мовы. На працягу тыдня вучні і настаўнікі змогуць прыняць удзел у цікавых і займальных мерапрыемствах. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры выказалі вучням пажаданне размаўляць на роднай мове не толькі падчас правядзення мерапрыемстваў у школе, а заўсёды і з гонарам усведамляць сябе грамадзянінам роднай краіны.

Задачы прадметнага тыдня:

  1. Далучэнне вучняў да мастацтва слова, да багацця беларускай мовы;
  2. Развіццё пазнавальнай актыўнасці, культуры маўлення;
  3. Выхаванне любові да роднай зямлі, яе культуры і традыцыям.