Условия приема в УО

График приема документов в I классы

на 2020/2021 учебный год

Государственное учреждение образования

Время приема документов

Кабинет

”Средняя школа

№ 31 г. Витебска“

понедельник-пятница:       8.00-13.00

                                           15.00-20.00

 

суббота:                             9.00-13.00

 

111

О правилах приема в I класс

Прием документов в I классы на 2020/2021 учебный год будет осуществляться с 12.06.2020 по 15.08.2020.

При наличии свободных мест документы могут быть поданы до 28 августа.

 Прием документов осуществляется в кабинете 111 корпуса начальной школы с 8.00 до 13.00 и с 15.00 до 20.00 (в будние дни) с 9.00 до 13.00 (в субботу); выходной: воскресенье.

 

Перечень документов, необходимых для приема ребенка в школу:

  1. Медицинская справка о состоянии здоровья (форма 1 здр/у — 10);
  2. Личное заявление на имя директора школы одного из законных представителей ребенка;
  3. Паспорт или вид на жительство одного из законных представителей ребенка;
  4. Свидетельство о рождении ребенка
  5. Заключение ГУО "ВГЦКРОиР" (при его наличии);

 

Заявления от родителей (законных представителей) детей, которые не проживают в микрорайоне данного УОСО, принимаются и регистрируются руководителем УОСО в период с 12 июня 2020 года по 15 августа 2020 года во время приема граждан. 

Прием документов, установленных статьями 159 и 270 Кодекса, от родителей (законных представителей) детей для зачисления в 1 класс УОСО на свободные места осуществляется в порядке очередности подачи заявлений в период с 16 по 28 августа 2020 года.


 

ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

Глава 7 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыi
развернуть
  1. Прыём асоб ва ўстанову адукацыi для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыёму, патрабаваннямi да напаўняльнасцi класаў, устаноўленымi пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў.
  2. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад'яўленнi ёю пасведчання аб нараджэннi або дакумента, якi сведчыць пра асобу, i медыцынскай даведкi аб стане здароўя, калi iншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi i дадзеным Палажэннем. Ад iмя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўнiком.
  3. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыi пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыi, якая дае права на працяг адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў X класе.

Дапускаецца пры прыёме ў X вячэрнi клас устаноў адукацыi, названых у пункце 45 дадзенага Палажэння, або ў X клас вячэрняй школы асобы, якая асвойвае ва ўстанове адукацыi змест адукацыйнай праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) без атрымання агульнай сярэдняй адукацыi), пацвярджаць копiяй пасведчання аб агульнай базавай адукацыi атрыманне гэтай асобай агульнай базавай адукацыi. Пры гэтым факт атрымання прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi ва ўстанове адукацыi пацвярджаецца даведкай аб тым, што грамадзянiн з'яўляецца навучэнцам установы адукацыi з указаннем адукацыйнай праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, змест якой ён асвойвае.

  1. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыi, якая дае права на працяг адукацыi на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пры прыёме ў V клас.
  2. Даведкай аб навучаннi пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:

пачатковай адукацыi пры прыёме ў II - IV класы;

базавай адукацыi пры прыёме ў VI - IX класы;

сярэдняй адукацыi пры прыёме ў XI (XII) клас;

спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi пры прыёме ў II - IX (X) i XI (XII) класы, а таксама пры прыёме ў XI i XII (XII i XIII) класы вячэрняй школы i вячэрнiя класы.

  1. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi, даведка аб навучаннi прад'яўляюцца асобай, а ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi перадаецца ўстановай адукацыi, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыi, у якую асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падала заяву пры прыёме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi можа прад'яўляцца асобай.
  2. Асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназii, гiмназii-iнтэрнаце, гiмназii - каледжы мастацтваў, лiцэi, ва ўстанове вышэйшай адукацыi, акрамя дакументаў, пералiчаных у пункце 79 дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камiсiю адпаведнай установы адукацыi:

пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi;

дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыi (пры наяўнасцi права на льготы).

(п. 84 в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

  1. Прыём асобы з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця ва ўстанову адукацыi для засваення зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi i ў парадку, устаноўленым для прыёму асоб ва ўстановы адукацыi для засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi.
  2. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

Асобы, якiя маюць льготы пры прыёме ў гiмназii, гiмназii-iнтэрнаты, гiмназii - каледжы мастацтваў, залiчваюцца для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

(в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

Прыём асоб для атрымання базавай адукацыi ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца без уступных iспытаў.

(часть третья п. 86 введена постановлением Минобразования от 03.03.2018 N 10)

Асобы, якiя атрымалi пачатковую адукацыю ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, па iх жаданнi працягваюць навучанне ў гэтых гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

(часть четвертая п. 86 введена постановлением Минобразования от 03.03.2018 N 10)

Прыём асоб для атрымання базавай адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкi iх здольнасцей у галiне асобных вiдаў мастацтва.

(часть пятая п. 86 введена постановлением Минобразования от 03.03.2018 N 10)

Асобы, што атрымалi агульную базавую адукацыю ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, па iх жаданнi працягваюць навучанне ў гэтых гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi без уступных iспытаў i праверкi здольнасцей у галiне асобных вiдаў мастацтва.

(часть шестая п. 86 введена постановлением Минобразования от 03.03.2018 N 10)

  1. Прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi ажыццяўляецца па конкурсе на падставе ўступных iспытаў.

Без уступных iспытаў пры паступленнi ў лiцэi, установы вышэйшай адукацыi для атрымання сярэдняй адукацыi залiчваюцца пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Мiнiстэрствам адукацыi у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якiх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны iспыт.

(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

Пераважнае права пры роўнай колькасцi балаў, набраных на ўступных iспытах, на залiчэнне ў лiцэi, установы вышэйшай адукацыi ў парадку пералiчэння маюць:

пераможцы (дыпломы I, II, III ступенi) трэцяга этапа рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбным прадмеце, праведзенай Мiнiстэрствам адукацыi у навучальным годзе, што завяршыўся ў год прыёму, для якiх па гэтым вучэбным прадмеце вызначаны ўступны iспыт;

(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

асобы, якiя маюць болей высокi сярэднi бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыi;

асобы, якiя маюць у пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi болей высокi сярэднi бал па вучэбных прадметах, па якiх праводзяцца ўступныя iспыты.

  1. Прыём асоб для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiх школах - каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкi iх здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.
  2. Уступныя iспыты могуць праводзiцца ў пiсьмовай, вуснай формах, а таксама ў спалучэннi вуснай (тэарэтычныя пытаннi) i практычнай (практычныя заданнi) формах, а праверка здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў - у практычнай форме, а таксама ў спалучэннi вуснай (тэарэтычныя пытаннi) i практычнай (практычныя заданнi) формаў.

Асаблiвасцi правядзення ўступных iспытаў, праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва, а таксама парадак распрацоўкi заданняў для iх правядзення вызначаны ў адпаведных главах дадзенага Палажэння.

  1. Пераздача ўступных iспытаў пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi, а таксама пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыi на свабодныя месцы ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў не дапускаецца.

Паўторнае правядзенне праверкi здольнасцей у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыi ў гiмназiях - каледжах мастацтваў не дапускаецца.

(п. 90 в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

  1. Асоба, якая не з'явiлася на ўступны iспыт па адным з вучэбных прадметаў (на праверку здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва) па ўважлiвай прычыне (хвароба або iншыя непрадбачаныя абставiны, якiя перашкаджаюць ўдзелу ва ўступным iспыце, у праверцы здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва, што пацверджаны дакументальна), мае права здаць яго (прайсцi праверку здольнасцяў у галiне асобнага вiду мастацтва) у рэзервовы дзень.
  2. Вынiкi ўступных iспытаў пры прыёме асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыi ў лiцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыi, а таксама для атрымання сярэдняй адукацыi на свабодныя месцы ў гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах, гiмназiях - каледжах мастацтваў, ацэньваюцца па дзесяцiбальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяцi) балаў у адпаведнасцi з нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.

(п. 92 в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

  1. Па вынiках праверкi здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва пры прыёме асоб, якiя выказалi жаданне ўдзельнiчаць у конкурсе для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, выяўляецца ўзровень iх здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтваў.

Выяўленне ўзроўню здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва асоб, якiя выказалi жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання адпаведнай адукацыi ў базавых школах - каледжах мастацтваў, сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з крытэрыямi, што зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Залiчваюцца для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi ў базавыя школы - каледжы мастацтваў, для атрымання пачатковай адукацыi, базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi ў сярэднiя школы - каледжы мастацтваў асобы з больш высокiм узроўнем здольнасцяў у галiне асобных вiдаў мастацтва.

  1. Исключен.

(п. 94 исключен. - Постановление Минобразования от 03.03.2018 N 10)

  1. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi, за выключэннем школ-iнтэрнатаў, санаторных школ-iнтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жнiўня года прыёму пры прыёме ў II - XI класы, за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой дадзенага пункта.

(часть первая п. 95 в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

Заява падаецца асобай (законным прадстаўнiком непаўналетняй асобы):

у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I клас устаноў адукацыi, за выключэннем I класа базавых школ - каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў. Пры наяўнасцi свабодных месцаў заява можа быць пададзена да 28 жнiўня года прыёму;

у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гiмназiй - каледжаў мастацтваў;

у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;

у перыяд з 1 сакавiка па 1 мая года прыёму ў X клас дзяржаўнай установы адукацыi "Лiцэй Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта";

у перыяд з 12 чэрвеня па 10 жнiўня года прыёму ў X клас гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях, гiмназiях-iнтэрнатах;

у перыяд з 12 чэрвеня па 15 жнiўня года прыёму ў X клас, гiмназiй - каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых гiмназiях - каледжах мастацтваў;

у перыяд з 11 па 17 жнiўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, X клас гiмназiй - каледжаў мастацтваў;

у перыяд з 12 чэрвеня па 17 жнiўня пры прыёме на свабодныя месцы ў XI класы гiмназiй, гiмназiй-iнтэрнатаў, VI - IX, XI класы гiмназiй - каледжаў мастацтваў, у XI клас лiцэяў, устаноў вышэйшай адукацыi;

у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ - каледжаў мастацтваў, сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў гэтых сярэднiх школах - каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X i XI класы сярэднiх школ - каледжаў мастацтваў.

(часть вторая п. 95 в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)

Асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:

вучэбныя прадметы, якiя жадае вывучаць на павышаным узроўнi ў адпаведнасцi з вучэбным планам дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыi (пры наяўнасцi);

галiну асобнага вiду мастацтва, у якой асоба жадае развiваць здольнасцi ў адпаведнасцi з вучэбным планам гiмназii - каледжа мастацтваў;

галiну асобнага вiду мастацтва, у якой асоба жадае развiваць здольнасцi ў адпаведнасцi з вучэбным планам базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы - каледжа мастацтваў.

Пры прыёме ў вячэрнюю школу (вячэрнiя класы) асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыi або спецыяльнай адукацыi.

(п. 95 в ред. постановления Минобразования от 03.03.2018 N 10)

 

свернуть

Школьные принадлежности для 1 класса

  1. Школьная форма
  2. Спортивная форма, спортивная обувь
  3. Сменная обувь
  4. Пенал (2 ручки, 2 простых карандаша, точилка, ластик, линейка)
  5. Цветные карандаши (6-12 цветов)
  6. Фломастеры
  7. Краски (акварель, гуашь – уточнить у учителя), палитра, 2 беличьих кисточки (большая и маленькая)
  8. 2 альбома по 40 листов (на клеевой основе)
  9. Цветная бумага А4, цветной картон А4
  10. Клей ПВА
  11. Ножницы с закругленными концами в чехле
  12. Папка для уроков труда
  13. Пластилин, стеки
  14. Счетные палочки
  15. Веер цифр
  16. Тетради для работ по математике и письму (по согласованию с учителем)
  17. Природный материал
свернуть