Выстава "Незабыўны вобраз песняра"

12.11.2022

Вучні 10 класа ДУА "Сярэдняя школа №31 г. Віцебска імя В. З. Харужай " наведалі выставу "Незабыўны вобраз песняра", прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Я. Коласа. Выстава арганізавана на базе Музея гісторыі прыватнага калекцыянавання.
🔸Дзесяцікласнікі змаглі дакрануцца да асобных старонак жыцця пісьменніка, пабачыць некаторыя асабістыя рэчы творцы.
🔸Не менш цікавай і захапляльнай была прапанаваная вучням квэст-гульня.